Прадстаўнік Расейскай праваслаўнай царквы пракаментаваў заяву беларускага кіраўніка аб магчымасці хуткай сустрэчы Патрыярха Маскоўскага і Папы Рымскага ў Беларусі.

На думку прадстаўніка Маскоўскага патрыярхату Антонія Ільіна, сустрэча патрыярха Кірыла і папы Бенедыкта XVI «не павінна вызначацца сённяшняй палітычнай кан’юктурай».

У інтэрвію «Інтэрфаксу» з нагоды прапановы А. Лукашэнкі протаіерэй Антоній Ільін зазначыў:

«Сустрэча не павінна быць нейкім шоў перад тэлекамэрамі, а павінна стаць плёнам вельмі сур’ёзнай, удумлівай дыскусіі аб існуючых праблемах, каб сама сустрэча зрабілася не пускавым момантам для іх вырашэння, а нейкім вынікам сур’ёзных кансультацый».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0