На наступных выходных, 8-9 ліпеня, удзельнікі фан-клюбу N.R.M ды іх сябры запрашаюцца на хутар пад Валожынам ля рэчкі Буянкі. Гэта ў 80 км ад Менску. Будзе сутрэча фанаў ды электрычны канцэрт N.R.M. позьнім вечарам 8 ліпеня. Бадай упершыню музыкі будуць граць на хутары.
Дабірацца можна цягнікамі, электрычкамі, дызэлямі і самаходамі. Але найзручней – адмысловым аўтобусам зь Менску ў суботу ў 10.30.
Замовіць квіткі – праз email presa(сабачка)nrsm.org
Падрабязьней пра ўмовы і правілы, ежу і грошы, забаўкі і працу можна дазнацца на сайце фан-клюбу.
Задаць пытаньні можна на форуме, дзе абмяркоўваецца імпрэза.
Паводле nrsm.org