Кнігарня Логвінаў у «Падземцы» (пр. Незалежнасці, 43) прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара. Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф, проста паглядзець.

30 красавіка за прылаўкам будзе стаяць Аляксей Талстоў.

Першы раман А. Талстова «Бег» выйшаў у 2008. Гэты раман у першую чаргу спроба ставіць пытанні, спроба сумнявацца. Героі кнігі — не ўпэўненыя ў будучыні, не ведаюць, ці было нешта ў іх мінулым; ім застаецца адно сучаснасць, нематываваны бег сярод крохкіх пейзажаў, такіх жа самых, як і раней, толькі пазбытых сваёй рунтоўнасці. Раман мае заблытаны сюжэт, на фоне якога падзеі падаюцца рванымі і нелагічнымі. Часам чытач можа адчуць няскончанасць думкі. Усё гэта правакуе да роздуму над вечнымі каштоўнасцямі і дробным існаваннем чалавека ў гэтым свеце…

budzma.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0