У інфекцыйны інстытут Роберта Коха адправілі аналізы трох нямецкіх турыстаў, што вярнуліся з Мексікі з сімптомамі свінога грыпу.

Пакуль пацвердзілася наяўнасць вірусу ў аднога з турыстаў, што жыве ў ваколіцах знаёмага кожнаму беларускаму паваеннаму эмігранту горада Рэгенсбурга (што каля Мюнхена).

Звесткі пра памерлых ад свінога грыпу тым часам самыя розныя.

Раней называлася лічба ў 159 чалавек.
Але Міністэрства аховы здароўя Мексікі заклікала перагледзець гэтыя звесткі. Паводле словаў кіраўніка гэтага ведамства Хасе Анхеля Кардовы,
афіцыйна пацверджана смерць ад свінога грыпу ў сямі чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0