У вёсцы Крынічкі Барысаўскага раёна ў выніку пажару 27 красавіка знішчана або пашкоджана восем дамоў.

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Мінскага аблвыканкама, мяркуемая прычына ўзгарання — неасцярожнае абыходжанне з агнём 56‑гадовага мінчаніна, які ў двары свайго дома спальваў смецце і леташнюю траву.

У выніку пажару апёкі першай і трэцяй ступені атрымалі два пенсіянеры — брат і сястра.
Хуткаму распаўсюджанню агню садзейнічаў моцны вецер і блізкае размяшчэнне пабудоў.

Ахвярай выпальвання леташняй травы ў Валожынскім раёне стала 97‑гадовая жыхарка вёскі Пілюжына. Яна загінула 25 красавіка.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0