Сваю ацэнку сустрэчы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Папам Бенедыктам XVI даў апостальскі візітатар для беларускіх каталікоў у замежжы, кіраўнік Беларускай бібліятэкі-музея імя Ф.Скарыны ў Лондане айцец Аляксандр Надсан:

«Хрыстос казаў: я прыйшоў не да праведнікаў, але каб паклікаць грэшнікаў да пакаяння. І Папа, як галава Царквы Хрыстовай, далей ідзе тым жа шляхам. Ён усіх прымае, каб хоць можа трошкі пасеяць зерне дабра дзеля набліжэння да Бога, да Хрыста. Ці дасць гэта зерне свой плод — мы не ведаем».

Паводле ўкраінскай службы Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0