Ханс‑Герт Петэрынг, выступаючы на кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі ў Варшаве, заявіў:

«Мы павінны дамагчыся, каб беларусы жылі ў свабодзе і дэмакратыі».

Старшыня Еўрапарламента сказаў, што Еўрапейская народная партыя заснаваная на прынцыпах дэмакратыі, прававой дзяржавы, салідарнасці і субсідыярнасці (размеркавання паўнамоцтваў). «І мы не павінны захоўваць гэтыя правы толькі для сябе»,‑‑ цытуе спадара Петэрынга AFP.

На кангрэсе ЕНП у Варшаве сабралася каля 2 500 дэлегатаў, з іх больш дзесятка кіраўнікоў урадаў краін ЕС, а таксама краін, якія жадаюць да яго далучыцца, — Украіны і Грузіі. У якасці гасцей на кангрэс запрошаныя прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0