На аўкцыён не было пададзена ніводнай заяўкі, паведамілі ў Мінскім цэнтры нерухомасці.

Аўкцыён на права заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка, які ахоплівае жылыя кварталы, утвораныя вуліцамі Багдановіча-Кісялёва-Куйбышава-Камуністычнай, 25 красавіка не адбыўся. Як паведамілі «НН» у Мінскім цэнтры нерухомасці, на аўкцыён не было пададзена ніводнай заяўкі. Наступныя таргі адбудуцца ў ліпені, або жніўні.

Нагадаем, што жылыя кварталы, утвораныя вуліцамі Багдановіча-Кісялёва-Куйбышава-Камуністычнай, былі выстаўленыя на таргі згодна рашэння Мінгарвыканкаму № 1481 ад 20.06.2008 г. Плошча зямельнага ўчастка складае 7,8 га, пачатковая цана — $2 379 500. Кварталы, празваныя ў народзе генеральскімі праз тое, што па вайне тут сялілі сем’і вышэйшага каманднага складу Беларускай вайсковай акругі, мяркуецца вызваліць ад 1-2 павярховых будынкаў пад шматпавярховую забудову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?