Маркіроўка кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі сокаў, ноўтбукаў, манітораў і прынтэраў уводзіцца 1 мая 2009 года ў Беларусі.

Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 1.508, тэкст якой размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнет‑партале.

Маркіроўцы кантрольнымі знакамі падлягаюць сокі фруктовыя (уключаючы вінаграднае сусла) і сокі з агародніны, нязброджаныя, без утрымання дабавак спірту, з дабаўленнем або без дабаўлення цукру альбо іншых падсалоджвальных рэчываў у спажывецкай тары.

Таксама ўводзіцца маркіроўка (ноўтбукаў, манітораў (у тым ліку дысплеяў, відэаманітораў) і прынтэраў для вылічальных машын, за выключэннем тых, што былі ва ўжыванні.

Акрамя таго, пастанова прадугледжвае маркіроўку сродкаў для мыцця шкла ў тары любой ёмістасці, а таксама антыфрызаў (у тым ліку тасолаў) і вадкасцяў супраць абледзянення ў тары любой ёмістасці. Раней патрабаванне распаўсюджвалася на прадукцыю толькі ў спажывецкай тары.

У пералік тавараў, што падлягаюць абавязковай маркіроўцы ідэнтыфікацыйнымі знакамі, уключаны піва, мінеральная вада, маторнае масла, алей, ікра асятровых, гатовая або кансерваваная рыба, газаваныя і слабаалкагольныя напоі, парашковыя мыйныя сродкі, кава, гарбата, абутак, мабільныя тэлефоны, аўдыё‑ і відэакасеты, дыскі і тэлевізары. З 1 сакавіка 2008 года маркіраваць кантрольнымі знакамі неабходна таксама гадзіннікі, за выключэннем ужываных, сродкі для мыцця аўтамабільнага шкла, антыфрызы і вадкасці супраць абледзянення ў спажывецкай тары, з 1 верасня — воцат і яго заменнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?