Прагнуў улады за ўсякую цану? Застаўся без любошчаў. Тысячы кенійскіх жанчынаў абвесцілі, што на сем дзён адмаўляюцца ад сэксуальных зносінаў з мужчынамі: гэткім чынам яны маюць выказаць свой пратэст супраць жорсткага змагання за ўладу ў краіне.

Жанчыны мяркуюць, што безупынныя спрэчкі і звадкі, што разьдзіраюць кенійскія паноўныя колы ў апошні час, могуць прывесці да праяваў гвалту, якія ўжо ўзрушылі Кенію пасля выбараў у 2007 годзе.

Кіраўнічкі найвялікшай і найстарэйшай жаночай суполкі «Арганізацыя для развіцця жанчынаў» мяркуюць, што сэксуальны байкот адно падсцябне кенійскіх мужчынаў паўплываць на народных абраннікаў і чальцоў палітычных партыяў, каб тыя спынілі безупынныў барацьбу за ўладу. «Мы праверылі ўсе варыянты, як нам можна паўплываць на мужчынаў, і пастанавілі, што нашым адказам будзе адлучэнні іх ад любошчаў», — зазначыла Рукія Субоў, кіраўнічка арганізацыі.— У сэкса няма партыйнай прыналежнасці і ён бытуе ў найбяднейшых сем’ях Кеніі».

У непарадках, якія ўспыхнулі ў Кеніі летась з прычыны расколу грамадства пасля выбараў, былі забітыя больш за тысячу чалавек і 600 тысячаў згубілі жытло. На пэўнай этапе, праўда, прэзідэнт Мвай Кібакі і яго супернік, Рэйл Адзінга ўсё ж дамовіліся зрабіць кааліцыйны ўрад, але цяпер тандэм зазнае шматлікія звады і скандалы.

Цікава, што жаночыя актывісткі запрасілі ўзяць удзел у байкоце і жонак двух галоўных кенійскіх уладатрымцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?