Пра гэта ў чацвер на нарадзе рабочага штабу па добраўпарадкаванні абласнога цэнтра паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.

Дзіцячая пляцоўка памерам 30 га размесціцца каля Лядовага палаца.

Тут будуць зробленыя арэлі, амерыканскія горкі, аўтадром, парашутныя вышкі, сістэма лыжаролерных трас, дзіцячая чыгунка ды іншыя атракцыёны, а таксама дадатковая малая лядовая арэна.

Для зручнасці наведнікаў адчыняцца некалькі ўтульных кавярняў.

Рэалізацыя праекта дазволіць стварыць каля тысячы новых працоўных месцаў.

На стварэнне віцебскага Дыснейленда неабходна каля $100 млн.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0