2 траўня ў парку імя Горкага кожны жадаючы зможа сваімі вачыма ўбачыць аб'екты нашага космасу ў тэлескоп. І прычым зусім бясплатна!
Кожны год ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень астраноміі. Святкуецца ён заўсёды наступным чынам: аматары астраноміі выносяць свае тэлескопы і паказваюць усім ахвотным аб'екты вячэрняга неба. Таму гэты дзень вызначаецца з улікам зручнай для назіранняў фазы месяца, бачнасці планет і праводзіцца ў адну з субот красавіка-траўня.
У гэтым годзе ўпершыню Дзень астраноміі будзе адзначацца і ў Беларусі.
2 траўня, у суботу, у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага ля галоўнага ўваходу будзе выстаўлены шэраг тэлескопаў, у якія кожны зможа паназіраць за Сонцам, Месяцам, Сатурнам і атрымаць тлумачэнні і адказы на пытанні ад прысутных астраномаў.Побач будзе працаваць фотавыстава, бліжэй да вечара таксама будуць дэманстравацца відэаролікі астранамічнай тэматыкі.
Свята пройдзе з 17 да 22 гадзін. А ў выпадку дрэннага надвор'я фотавыстава будзе праведзена ў планетарыі, дзе таксама для ўсіх жадаючых будзе прачытана папулярная лекцыя.
Шчыра запрашаем!