Мінскае абласное ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі затрымала злачынную групу, якая займалася продажам дыпламоў аб вышэйшай адукацыі элітных беларускіх ВНУ.

Паводле чутак, у Беларусі можна купіць паўнавартасны дыплом за 3‑5 тыс. долараў. Пры гэтым пакупнік атрымліваў не толькі самое пасведчанне, але і гарантыі, таму што яго звесткі ўносяць ва ўсе ведамасці ВНУ і праводзяць па базе Міністэрствы адукацыі.

На цяперашні момант міліцыянты ўжо затрымалі пяць чалавек: эканаміста РУПП «БелАЗ», метадыста дэканата Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, выкладчыка Мінскага фінансава‑эканамічнага каледжа, намесніка дырэктара па адміністрацыйна‑гаспадарчай частцы МЧУП «Цэнтр эстэтычнай медыцыны Хіневіч і К», а таксама афіцыйна непрацуючую жанчыну. Але гэта — толькі пачатак, бо рыхтуюцца новыя затрыманні і больш важных асоб.

Паводле папярэдніх звестак, падставай для пачатку аператыўнай распрацоўкі стала інфармацыя, што жыхарцы Мінску прапаноўваюць набыць дыплом Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта за хабар у 4,5 тыс. долараў. У сярэдзіне красавіка жанчына перадала гэтую суму, а яшчэ праз тыдзень атрымала сапраўдны дыплом.

Нягледзячы на тое, што аператыўнікі пакуль не выдаюць інфармацыю па справе, вядома, што дыплом быў афіцыйна праведзены праз БДЭУ. А гэта значыць, што карані злачыннай групы вядуць гэтую вядучую эканамічную ВНУ краіны.

Паўстае пытанне аб датычнасці да скандалу і службоўцаў ад Мінадукацыі. Дыпломы з’яўляюцца бланкамі строгай справаздачнасці, якія кантралююцца міністэрствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?