У выніку трагічнага інцыдэнту ў чацвер у галандскім горадзе Апелдорне загінулі 6 чалавек, 11 атрымалі раненні.

Момант трагедыі. Фота POOL/REUTERS

Момант трагедыі. Фота POOL/REUTERS

У чацвер у галандскім горадзе Апелдорне адзначалася нацыянальнае свята – Дзень каралевы. У часе параду на закрытую для руху вуліцу на вялікай хуткасці выехаў легкавік Suzuki Swift, які літральна пратараніў натоўп і затым урэзаўся ў агароджу каменнай стэлы. Інцыдэнт здарыўся на вачах каралеўскай сям’і, якая прысутнічала зусім побач на адкрытым аўтобусе. У выніку здарэння 6 гледачоў загінулі, 11 атрымалі раненні. Нападнік, як высветліла паліцыя, нядаўна страціў працу ахоўніка. Акрамя таго, 38-гадовы мужчына страціў жыллё, бо не мог плаціць за яго арэнду. Свой учынак ён спланаваў, мэтай яго была каралеўская сям’я, з якой ён у момант тэракту размінуўся ў лчаных метрах. У ноч на пятніцу мужчына памёр ад траўмаў, атрыманых у ДТЗ.

Паводле euronews.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0