29‑30 красавіка адбыўся кангрэс Эўрапейскай народнай партыі — асацыяцыі правых, правацэнтрысцкіх і хрысціянска‑дэмакратычных партый Еўропы.

На першым паседжаньні абмяркоўваліся, у тым ліку, пытаньні дэмакратызацыі Беларусі і вынікі дзейнасьці АДС, уздымаліся праблемы «Усходняга партнэрства».

У спатканьні ўдзельнічалі і прадстаўнікі «Маладых Дэмакратаў» і «Моладзі БНФ» з Беларусі Кірыла Паўлоўскі і Руслан Шошын.

У часе вячэры ў Каралеўскім палацы яны перамовіліся з прэм’ерам‑міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Маладыя актывісты ўзьнялі пытаньне месца Беларусі ва «Усходнім партнэрстве», моладзевай палітыкі на Беларусі. Туск сказаў: «Беларускі нацыянальны рух можа заўжды разьлічваць на мяне. Мы зробім усё магчымае, каб Беларусь далучыць да Эўрапейскай сям’і. Жыве Беларусь!»

Другая частка кангрэсу распачалася з прамоваў Леха Валэнсы, легендарнага кіраўніка польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, прэм’ер‑міністра Альбаніі Салі Берышы, апазіцыйнага лідэра з Малдовы Юр’я Рошкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?