4 мая ў судзе Першамайскага раёна Мінска абвешчаны прысуд па справе аб гібелі ў кастрычніку мінулага года сям’і падпалкоўніка міліцыі.

Нагадаем, днём 19 кастрычніка ў сваёй кватэры, у доме па вуліцы Валгаградская, без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці былі знойдзены трупы мужчыны 1968 года нараджэння, яго жонкі таксама 1968 года нараджэння, і іх сына 1992 года нараджэння. Устаноўлена, што смерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку — атручэння чадным газам. У кватэры таксама знаходзіўся мёртвы сабака.

У доме праводзіўся капітальны рамонт. У пад’ездзе, дзе жыла сям’я афіцэра міліцыі, пачаўся дэмантаж вентыляцыйных шахт, пры гэтым газ не быў адключаны.

Крымінальная справа была распачата 20 кастрычніка. Расследаванне праводзіла пракуратура горада Мінска.

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора сталіцы па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў, прараб генпадрадчыка ТАА «Рыкомбіс» асуджаны па ч. 2 арт. 305 КК (парушэнне праектаў, абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча‑мантажных работ)

на тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі‑пасяленні.
Яму таксама забаронена на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з вытворчасцю будаўнічых работ.

Прыгавор пакуль не набыў моц.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0