аднавіў Сяргея Буйноўскага на пасадзе начальніка дэпартамента аховы МУС.

Указам № 219 ад 29 красавіка прэзідэнт Беларусі адмяніў сваё рашэнне аб вызваленні палкоўніка міліцыі Сяргея Буйноўскага на пасадзе начальніка дэпартамента аховы МУС, якое было аформлена ўказам № 154 ад 31 сакавіка.

Характэрна, што ў адпаведнасці з указам № 219 Буйноўскі адноўлены на пасадзе з 31 сакавіка, з дня адхілення і залічэння ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў.

Матыў такіх дзеянняў кіраўніка дзяржавы невядомы. У МУС такую сітуацыю не каментуюць.

Тэксты прэзідэнцкіх указаў размешчаны ў базе Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0