3 ліпеня ў Бруселі адкрываецца чарговая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Для ўдзелу ў ёй заяўлена афіцыйная дэлегацыя парламенту Беларусі на чале з віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў Сяргеям Забалотцам. Беларускага пытання гэтым разам у парадку пленарнага пасяджэння няма. Аднак на сераду, 5 ліпеня, запланаваны круглы стол для парламентароў, які праводзіць адмысловая група ў справах Беларусі. Нагадайма, што яе па-ранейшаму ўзначальвае дэпутатка Бундэстагу Ўта Цапф. На яе асабістае запрашэнне ў сталіцу Бельгіі ўжо прыляцеў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а раніцай 5-га ліпеня сюды збіраецца прыляцець таксама і лідэр Партыі камуністаў (Беларускай) Сяргей Калякін. Яны будуць прадстаўляць беларускую дэмакратычную апазіцыю ва ўзгаданым круглым стале.

Deutsche Welle

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0