У сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты з поўным закрыццём руху транспарту па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Энгельса да вуліцы Казлова 4, 5 і 6 мая з 22.00 да 24.00 будуць зменены маршруты гарадскіх аўтобусаў.

Пра гэта паведамілі ў КУП «Мінсктранс».

Аўтобусы №100, 515, 1005‑Т, 1042‑Т з боку плошчы Незалежнасці будуць накіроўвацца па праспекце Незалежнасці, вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці ў абодвух напрамках.

Аўтобусы №18, 39 будуць накіроўвацца па вуліцах Першамайскай, Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў абодвух напрамках з усімі прыпынкамі па шляху накіравання.

Рух аўтобуса №57 будзе арганізаваны па вуліцах Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, Цэткін, плошчы Багушэвіча, праспекце Дзяржынскага ў абодвух напрамках з выкананнем прыпынкаў «Беларускі дзяржаўны музычны тэатр» і «Вакзал» пры накіраванні ў напрамку дыспетчарскай станцыі «Усходняя» і прыпынку «Вуліца Ленінградская» ў напрамку вуліцы Сямашкі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0