Пад віншаваннем народнай артыстцы, якая аддала тэлебачанню каля сарака гадоў, не падпісаўся ніводны кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

Сваё 70-годдзе народная артыстка Зінаіда Бандарэнка адзначыла 25 красавіка, віншаванне ж ад Белтэлерадыёкампаніі, атрымала праз два дні. Яно ўяўляе сабой няроўна абрэзаны аркушык паперы з стандартным віншавальным тэкстам. Замест подпісу — безаблічнае «Савет ветэранаў Белдзяржтэлерадыёкампаніі».

«Я магу зразумець такое стаўленне асабіста да мяне, бо свядома абрала іншы бок, але мне крыўдна за ветэранаў тэлебачання, якіх такім чынам віншуюць». Спадарыня Зінаіда прыгадала 2006 год, калі Беларускае тэлебачанне адзначала 50-годдзе. На творчую вечарыну ў Палац Рэспублікі не запрасілі не толькі яе, але і некаторых іншых ветэранаў БТ, якія ўсяго толькі мелі адрозныя ад сучасных супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлебачання погляды.

«Затое мяне цудоўна павіншавалі незалежныя СМІ. Мне потым з усёй краіны тэлефанавалі, віншавалі», — кажа Зінаіда Бандарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?