Недабор даходаў бюджэту ў першым квартале гэтага году склаў 600 мільярдаў рублёў, але Мінфіну ўдалося збалансаваць бюджэт за кошт рэзкага скарачэння выдаткаў.

У дзяржаўны бюджэт за першы квартал надышло, у разліку паводле статнормаў МВФ, 9,89 трлн рублёў. За той жа перыяд мінулага году даходы складалі 10,49 трлн руб. Такім чынам, даходы знізіліся на 600 млрд руб. З улікам дэвальвацыі рубля, у пераліку на даляры даходы за гэты час упалі ажно на 30%.

Каб збалансаваць бюджэт, Мінфін пайшоў на значнае скарачэнне расходнае часткі да 8,9 трлн руб. у першым квартале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?