Варатар хакейнай зборнай Беларусі Андрэй Мезін напярэдадні чвэрцьфіналу з расіянамі даў інтэрв’ю газеце «Прессбол».
«Чамусьці нехта лічыць, што мы задаволімся месцам у васьмёрцы. Гэта ўжо было, пара выходзіць у паўфінал. Па‑першае, трэба стрымаць прагназуемы напор расіян у дэбюце. Калі гэта атрымаецца, у другім перыядзе амаль дакладна з’явяцца шанцы забіць і ў іх вароты. Тады, можна не сумнявацца, яны пабягуць «выратоўваць Расію», пачнуць цягаць шайбы па адзіночцы. І тут — глеба для развіцця нашага поспеху. Мне не прывыкаць выцягваць па паўсотні кідкоў за матч. Галоўнае, каб не ўсе былі з забойных пазіцый. Разліем перад Расіяй беларускае балота. А калі трэба будзе, і падпалім яго…»