«Вы працуеце найгорш ва ўсёй постсавецкай прасторы», — распякаў прэм’ер Сідорскі першага намесніка міністра фінансаў Уладзіміра Амарына, які апякуецца страхавой галіною.

«Нягледзячы на ўсе высілкі, у 2008 годзе аб’ём сабраных прэмій склаў 0,73% ВУП» пры заданні 1,09% ВУП, нагадаў Сідорскі.

У 2008 годзе ў Беларусі збор страхавых прэмій на душу насельніцтва склаў толькі эквівалент $44 супраць $71 у Казахстане, $227 у Расіі, $229 — ва Ўсходняй Еўропе і $600 на Захадзе.

У сваю чаргу, старшыня Каміэту дзяржкантролю Зянон Ломаць прыводзіў вынікі праверак, якія выявілі вытрату дзяржаўнымі страхавымі кампаніямі соцень мільёнаў рублёў на карпаратыўныя бяседы, рамонты туалетаў, пабудову тэнісных кортаў і пад.

Сідорскі й Ломаць пагражалі кадравымі перастаноўкамі ў дзяржаўных страхавых кампаніях.

У прыватнасці, Ломаць патрабуе адстаўкі гендырэктара Беларускай нацыянальнай перестраховачнай арганізацыі (БНПА, Belarus Re) Сяргея Місюрова.

Са словаў Сідорскага, у гендырэктара Белдзяржстраху Анатоля Свержа «зарплата вышэйшая, чым у прэм’ер‑міністра… у Свержа зарплата вышэйшая ўдвая, чым у міністра фінансаў». (Са словаў Свержа, у студзені ягоная налічаны заробак склаў 4,5 млн рублёў, паведамляе Afn.by).

Варта адзначыць, што Сверж перайшоў у Белдзяржстрах з пасады намесніка міністра фінансаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?