У кітайцаў ёсць чаму павучыцца. Асабліва ў справе падтрымкі айчыннага вытворцы.
Хіба дадамо: за ўсякую цану. Дзяржаўныя чыноўнікі адной з цэнтральных правінцыяў Кітаю атрымалі загад выкурыць на год не менш за 230 тысяч пачкаў цыгарэт тамтэйшай вытворчасці, а тых, хто не выканае распараджэння, чакае штраф ці нават звальненне.

Паводле ВВС мясцовая ўлада правінцыі Хубэй загадала сваім службоўцам выкурыць за год амаль чвэртку тысячаў пачкаў мясцовай вытворцаў. Тыя аддзелы, якія не выканаюць план па паленні або будуць курыць «чужыя», з іншых правінцыяў, маркі дастануць штраф. Чэн Ніянзу, член назіральнай рады па тытунёвымі вытворчасці заўважыў, што «гэткі захад дасць штуршок для росквіту мясцовай эканомікі». Чыноўнікі спадзяюцца, што пры дапамозе адміністратыўнага фактара, яны выйграюць канкурэнцыю ў вытворцаў тытунюз суседняй правінцыі.

Паводле даследванняў у Кітаі паляць блізу 350 мільёрнаў чалавек, а штогод ад хваробаў, звязаных з гэтай заганнай звычкай, гіне блізу мільёна кітайцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?