Старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч у інтэрв’ю галоўнай дзяржаўнай газеце краіны «Советская Белоруссия» выказаў шэраг тэзісаў, не сумяшчальных з займанай ім пасадай.

Пра гэта гаворыцца ў заяве шэрагу сяброў Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада).

«Выступаючы ад імя адной са старэйшых дэмакратычных партый на Беларусі, ён скампраметаваў тысячы людзей, якія падтрымліваюць і падзяляюць ідэалы свабоды, салідарнасці і сацыяльнай справялівасці», — гаворыцца ў заяве.

Аўтары заявы выказалі «прынцыповую нязгоду з прыватнай думкай Анатоля Ляўковіча, якая «парушае партыйны статут і элементарныя нормы агульначалавечай маралі». Яны заклікалі правесці ў найбліжэйшы час пазачарговы з’езд БСДП (Грамада).

Нагадем, у сярэдзіне красавіка ў газеце «Советская Белоруссия» было змешчана інтэрв’ю з А.Ляўковічам пад назвай «Апазіцыя павінна супрацоўнічаць з палітычнай сістэмай, а не ставіць ёй палкі ў колы»

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0