Аляксандр Лукашэнка у інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр паведаміў аб планах наступных замежных візітаў.

«Планаў у мяне шмат, — сказаў беларускі кіраўнік. — Для мяне трэба перш за ўсё разабрацца тут са сваімі паездкамі ў рамках ЕўрАзЭС, АДКБ і СНД.

Я думаю, што ў Расійскай Федэрацыі я ў найбліжэйшы час буду. Я думаю, што на Блізкім Усходзе у нас ёсць шэраг момантаў. Думаю, што ў Венесуэлу мне пара б наведацца. Ёсць пытанні, застопарыліся некаторыя справы. Трэба на месцы прымаць рашэнні разам з Уга Чавесам. У нас там велізарныя праекты».

А.Лукашэнка не выключыў, што, «можа быць, у найбліжэйшы час абазначыцца неяк заходні вектар». «Калі будуць такія прапановы і дамоўленасці, я, канешне, з задавальненнем буду працаваць у гэтым кірунку», — сказаў ён.

Паводле слоў А.Лукашэнкі, задумы вельмі вялікія, аднак «унутраная сітуацыя патрабуе, каб прэзідэнт знаходзіўся ў Беларусі, асабліва эканоміка». «Мы ў Беларусі вельмі шмат працуем цяпер, таму я не стараюся настойліва планаваць або ініцыяваць паездкі. Нам трэба тут займацца цяпер унутранай абстаноўкай», — падкрэсліў А.Лукашэнка.

Інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр было запісана 4 мая і паказана па Першым канале 6 мая.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0