У Варшаўскім заапарку. Бі-Бі-Сі

У Варшаўскім заапарку. Бі-Бі-Сі

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 8—10 траўня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 8 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу па паўднёвым усходзе месцамі кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні, днём няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°C, днём плюс 17—22°C.

У Мінску 8 траўня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер ноччу паўночна‑заходні, днём няўстойлівы, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём плюс 18—20°C.

У наступныя двое сутак, 9 і 10 траўня, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць. 9‑га ноччу ў заходніх раёнах, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 4—11°C, днём плюс 18—24, па паўднёвым усходзе да плюс 26°C.

10 траўня ноччу пераважна без ападкаў, днём па захадзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°C,

днём плюс 20—26°C, па паўднёвым усходзе да плюс 28°C.

У Мінску 9 траўня пераменная вобласць. Ноччу і раніцай без ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні 4—9, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°C, днём плюс 20—22°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0