У першую гадзіну працы «Мотаршоў» у футбольным манежы з'явіўся сярэдні сын беларускага кіраўніка Дзмітрый Лукашэнка. Ён патроху бавіўся амаль ля кожнага стэнду. Ацэньваў памер багажніка выстаўленых аўто і аглядаў іх з усіх бакоў. Не абышоў бокам Дзмітрый і экспанаты, ніяк не звязаныя з аўтамабілямі — кампутарныя масажныя крэслы на пульце кіравання. Яны рэлаксуюць нервовую сістэму і падвышаюць стрэсаўстойлівасць. Праўда, прысесці не рашыўся, піша «Комсомольская правда в Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0