6 мая ў Мінску на Камсамольскім возеры прайшла вулічная вечарынка веганаў (веганы — строгія вегетарыянцы) у падтрымку аўтаномных прастор, у прыватнасці сквота (сквот — самавольна заняты пакінуты будынак, памяшканне) Rozbrat у Познані, які апынуўся пад пагрозай высялення. Пра гэта расказала БелаПАН адна з удзельніц акцыі Надзея.

«Прыемна, што ў свеце, у якім вельмі шмат становіцца уніфікаваным і ўсё прадаецца і купляецца, існуюць такія месцы, якія падтрымліваюць людзі на аснове нейкіх іншых прынцыпаў», — зазначыла дзяўчына. Паводле яе слоў, удзельнікі вечарынкі — гэта левыя па палітычных поглядах людзі, якія належаць да Руху за альтэрнатыўную сацыяльную рэчаіснасць.

Падчас вечарынкі дзейнічаў свабодны кірмаш, дзе адзін мог прынесці непатрэбную яму рэч — кнігі, адзенне, цацкі, дыскі, а іншы — узяць яе сабе.

«Гэта наша ініцыятыва — абмен рэчамі без удзелу грошай», — зазначыла Надзея.

У ходзе вечарынкі імправізавалі барабаншчыкі, праводзіліся розныя гульні. Таксама прайшла акцыя food not bombs («ежа замест бомб»), падчас якой усіх жадаючых частавалі гарачай вегетарыянскай ежай. У завяршэнне вечарыны на паляне адбылося фаер‑шоу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?