Беларусь увяла часовую забарону на ўвоз свініны з Польшчы ў сувязі з зафіксаваным там выпадкам свінога грыпу.

Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс‑сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Дар’я Казлоўская.

Паводле яе слоў, 7 мая Мінсельгасхарч ануляваў выдадзеныя раней дазволы на ўвоз свініны з Польшчы. Абмежаванні будуць дзейнічаць на ўвоз з гэтай краіны жывых свіней, свінога мяса, а таксама прадукцыі з яго, за выключэннем той, што прайшла апрацоўку пры тэмпературы 80 і вышэй градусаў. Як растлумачыла прэс‑сакратар, пры такой апрацоўцы вірус свінога грыпу няўстойлівы.

Раней Беларусь увяла забарону на ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыі з Мексікі, Коста‑Рыкі, ЗША, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Францыі, Ізраіля, дзе таксама былі зафіксаваныя выпадкі захворвання на свіны грып.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0