Аляксандр Лукашэнка сёння зробіць рабочую паездку па Мінскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Плануецца, што прэзідэнт наведае ВА «Беларуськалій» і прыме ўдзел у цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю Чырвонаслабодскага рудніка. [Чырвоная Слабада звалася да 1923 г. Вызна, тамака ў 1920 г. случчакі трымалі абарону -- НН]

Будаўнічыя работы па адкрыццю Чырвонаслабодскага рудніка пачаліся ў студзені 2003 года. У красавіку 2009 года быў выдадзены першы скіп руды. Цяпер акрамя Чырвонаслабодскага ў складзе ВА «Беларуськалій» дзейнічаюць яшчэ чатыры калійныя руднікі.

Магутнасці па вытворчасці калійных угнаенняў на ВА «Беларуськалій» склалі на 1 студзеня бягучага года 5,13 млн.т у дзеючым рэчыве, або 8,5 млн.т у фізічнай вазе. Па выніках 2008 года калійныя ўгнаенні, якія выпускаюцца прадпрыемствам, экспартаваліся ў 45 краін свету. Асноўнымі спажыўцамі былі Бразілія, Кітай, Індыя, Польшча. ВА «Беларуськалій» экспартуе больш як 80 працэнтаў выпусканых калійных угнаенняў.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0