Зорка беларускага травесці Дыва Андэрсан Лі

Зорка беларускага травесці Дыва Андэрсан Лі

Фота-Павал Мядзведзеў, medvedev-photo.livejournal.com

Фота-Павал Мядзведзеў, medvedev-photo.livejournal.com

Травесці-дуэт: Сымона Глэм і Зіна Капялюш

Травесці-дуэт: Сымона Глэм і Зіна Капялюш

Фота-Павал Мядзведзеў, medvedev-photo.livejournal.com

Фота-Павал Мядзведзеў, medvedev-photo.livejournal.com

Карэспандэнт «НН» пабываў на менскай гей-вечарыне.

У адным з менcкіх клубаў прайшоў Rainbow House, вечарына, якая кожнага 7 траўня ладзіцца прадстаўнікамі сэксуальных мяншыняў па ўсім свеце супраць праяваў гамафобіі.

Гамафобія гамафобіяй, але для беларускіх геяў такія вечарыны перадусім нагода павесяліцца.

«Нас не даганяюць!»

Ва ўсіх падобных імпрэзах у Беларусі прысмак забароненасці: ані рэкламных абвестак, ані сталых памяшканняў для вечарынаў. Але ці ўсё так дрэнна? «Ужо гадоў пяць нас не ганяюць, не ладзяць аблаваў, мы праводзім свае мерапрыемствы досыць рэгулярна і маем тут больш-менш сталае месца, клуб, дзе кіраўніцтва ставіцца да нас лаяльна», – кажа адзін з наведнікаў вечарыны, малады гей.

«Клуб» – гучна сказана. Удзень – гэта звычайная заводская сталоўка ў рабочым раёне Мінску. Адмыслова перад вечарынай аздобленая бліскаўкамі і залатым «дожджыкам», каб хоць трохі асланіць непрыглядныя сценкі казённага памяшкання. Сама вечарына хутчэй нагадвае выпускны вечар: сталы ў два даўжэзныя шэрагі, за якімі сядзяць, п’юць піва і жыва гамоняць геі, лесбіянкі і проста цікаўныя гетерасэксуалы.

«Грамада, грамада, цішэй калі ласка! – па-беларуску звяртаецца да публікі вядоўца Сяргей Андросенка. – Сёння мы сабраліся, каб сказаць «не» гамафобіі!».

Далей вядоўца просіць на прамілы бог падтрымаць сваіх расейскіх сяброў, якія хочуць падчас Еўрабачання хочуць насуперак забароне Лужкова ладзіць гей-парад у Маскве. «Мы пакажам гэтым гамафобам!» – гарачыцца Сяргей.

З палымянымі прамовы вядоўцы разам з вясёлкавым сцягам, што павешаны па-над столікамі і праваабарончымі ўлёткамі, што ляжаць на століках, вечар пачынае нагадваць з’езд якойсці палітычнай партыі. Але хутка гэтае адчуванне праходзіць. На сцэну, абвешчаны як «малады талент Зіна Капялюш», «выходзіць хлопец ў парыку і з падкладзеным бюстам. Спявае пад фанаграму, камічна лётае між столікамі і заводзіць публіку. Публіка заводзіцца з паўабароту.

Выступае беларуская зорка травесці-шоў Дыва Андэрсан Лі. Травесці – неад’емная частка любой гей-вечарыны і квір-культуры (гей-культуры) наагул. Бліскаўкі, яркія сукні, «Мулен Руж» і Дана Інтэрнэшнл у адным флаконе.

Каханне бывае рознае

Большасць наведнікаў – маладыя людзі ад 18 да 30, але раптам у залу заходзяць два мужчыны больш сталага веку. Някідка апранутыя: скураная куртка і гарнітурныя карычневыя штаны. Мужчыны выглядаюць трохі дысанансам сярод пярэста-выкшталцоных хлопчыкаў і ахайных дзяўчат. Мужчыны прыцягваюць увагу. Але як толькі пачынаюць туліцца адзін да аднаго і трымацца за рукі, пра іх хутка забываюць.

Фотамастак Павал Мядзведзеў прэзентуе свае працы на гей-тэматыку. Кліча на сцэну сваю сяброўку. Тая ніяк не выходзіць. «Не саромцеся паказваць гетерасэксуальнае каханне, гэта таксама прыгожа», – не разгубіўся вядоўца.

«Акрамя вечарынаў ладзім таксама закрытыя дыскатэкі. Наагул, у Менску акрамя закрытых клубаў ёсць і грамадскія месцы, дзе збіраюцца геі, дапрыкладу прывакзальны парк, або парк з фантанам ля Кастрычніцкай плошчы».

Вечарына талентаў працягваецца. Тройка лесбіянак спяваюць жыўцом песні гурту «Начныя снайперы». Потым Зіна Капялюш і яшчэ адна травесці-танцоўшчыца Сымона Глэм дуэтам выконваюць песню з репертуару «Тату», вядомую па прыпеву «Нас не догонят!». Пад фанаграму, але галоўнае тут рухі цела і выраз твару.

«Дзякуй нашым сябрам, гетерасэксуалам, якія прыйшлі нас падтрымаць! » – падсумаваў Сяргей Андросенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?