Сказалі карэспандэнту НН у прэс-службе Дзяржаўтаінспекцыі.

Як і ў апошнія гады, перад 9 Траўня на вуліцах пачалі з’яўляцца аўтамабілі з прымацаванай да антэны георгіеўскай стужачкай. Ня дзіва, мяркуючы па размаху штогадовага святкавання, але дзіўна, улічваючы, што ДАІ не вітае дадатковыя ўпрыгожванні (кшталту налепак) на машынах. Але ці не пагражаюць штрафы за жоўта-чорную ініцыятыву?

Карэспандэнт НН звярнуўся за каментаром у прэс-службу Дзяржаўтаінспекцыі і пацікавіўся, няўжо стужкі можна вывешваць толькі да Дня перамогі?

— Вядома ж, не! Гэта дзяржаўнае свята, нават патрульныя машыны ўпрыгожаныя такімі стужачкамі.

— Ці магу я прымацаваць сабе на аўто такую ж, толькі бел-чырвона-белую?

— Я не магу пракаментаваць гэта (смяецца). Вы ж зразумейце, што георгіеўскія стужкі – гэта ініцыятыва людзей. У іх свята, радасць перамогі. Калі вы не прымаеце гэта свята, проста не чапляйце стужку.

— Дык калі я адзначаю сваё свята, бел-чырвона-белае, мяне не аштрафуюць?

— Калі на стужцы няма рэкламы – не.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?