Камандаваньне вайсковай часткі, дзе служыць Франак Вячорка, пакарала хлопца двума пазачарговымі нарадамі і паведаміла перад салдатамі, што супраць Франка будзе распачата крымінальная справа за дыскрэдытацыю войска.

Нагодай стала публікацыя дзёньніка навабранца ў інтэрнэце.

Адначасова ў частцы забаранілі недзяржаўную прэсу.

Франак Вячорка і ягоны тата Вінцук.

Франак Вячорка і ягоны тата Вінцук.

Франак Вячорка пазбаўлены звальненьня і ня можа сам распавесьці пра падзеі, якія адбыліся літаральна пару дзён таму. Ягоны бацька Вінцук Вячорка абураны дзеяньнямі вайскоўцаў, да якіх раней прэтэнзій не выказваў.

Стала вядома, што вайскоўцы забралі ў Франка з пошты сьвежы нумар газэты «Наша Ніва». Ягоны бацька абураны тым, што хлопца спрабуюць цалкам ізаляваць, пазбавіўшы ня толькі кантактаў са сваякамі і сябрамі, але й крыніцаў інфармацыі.

«Начальнік штаба батальёну маёр Капыловіч заявіў Франку, што незалежная прэса ёсьць антыдзяржаўнае і яе чытаньне і знаходжаньне ва ўзброеных сілах забароненае».

Ёсьць інфармацыя, што Зьмітру Хведаруку таксама забаранілі чытаць «Нашу Ніву».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?