Зборная Беларусі па тэнісе з трэскам прайграла зборнай Паўднёвай Афрыцы ў матчы Кубку Дэвіса за права выступаць у плей-оф Сусветнай групы.

Матчы праходзілі ў Ёханэсбургу.

У пятніцу Андрэй Каратчэня прайграў Рыку дэ Вусту – 1:6, 4:6, 1:6, а Уладзімір Ігнацік – Ізааку ван дэр Мэрве – 4:6, 3:4, гэты матч не быў дагуляны, Ігнацік кепска пачуваўся і зняўся са спаборніцтваў. Тым не менш была залічана параза.

У суботу Максім Мірны і Сяргей Бетаў прайгралі Джэфу Кутзээ і Рык дэ Вусту 3:6, 4:6, 6:7.

Такім чынам у суботу лік стаў 3:0, і зборная ПАР выйграла гэта матч датэрмінова, але сёння былі дагуляныя дзве сустрэчы: Рафэн Клаасэн – Сяргей Бетаў – 6:1, 6:4.

Ізаак ван дэр Мэрве – Андрэй Каратчэня – 6:1, 6:3.

У выніку 5:0,

і 10-12 ліпеня зборная Беларусі будзе гуляць у першым раўндзе плэй-оф Еўра-Афрыканскай групы са зборнай былой югаслаўскай рэспублікі Македонія.

Дзе пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?