У нядзелю скончыўся 73-ці чэмпіянат свету па хакеі, што сёлета праходзіў у швейцарскіх Берне і Клатэне.

У фінале зборная Расіі перамагла Канаду – 2:1. Вырашальную шайбу закінуў Аляксандр Радулаў.

Гэта трэція залатыя медалі менавіта зборнай Расіі (летась у Квебеку нашыя ўсходнія суседзі таксама ў фінале перамаглі Канаду) і 25-е золата з улікам выступленняў зборнай СССР.

Сёння ў матчы за трэцяе месца Швецыя перайграла зборную ЗША – 4:2.

Зборная Беларусі спыніла свой выступ у чвэрцьфінале, прайграўшы чэмпіёнам свету (3:4).

Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Нямеччыне ў 2010 г. Зборная Беларусі на папярэднім этапе згуляе ў адной групе з Расіяй, Славакіяй і Казахстанам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0