У Мінску зачыніўся клуб «Гудвін», а яго работнікі засталіся без працы.

Прычына — адміністрацыя Цэнтральнага раёна гораду Мінску абмежавала графік працы клубаў и салонаў, якія месцяцца ў кватэрных дамах. Аляксандр Крывальцэвіч, дырэктар ІАА «Гудвін і Ко» кажа: «Паводле будаўнічых нормаў, усе клубы, які знаходзяцца ў жылых дамах, мусяць зачыняцца а 11‑ай вечара, але ж нам працаваць без начных мерапрыемстваў — нерэнтабельна і таму мы вымушаныя былі зачыніцца».

Віталь Супрановіч, кіраўнік «Беларускі музычнай альтэрнатывы» і арганізатар канцэртаў беларускіх музыкаў кажа: ««Гудвін» быў вельмі добры клуб: мы тут ладзілі адборачны тур «Рок‑школы» (зборны канцэрт некалькіх маладых гуртоў — кар.), сольныя выступы «Разбітага сэрца пацана» і «Без білета». Гэта была вельмі зручная пляцоўка для невялікіх, утульных канцэртаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?