Вызначыўся першы паўфіналіст (г.зн. фіналіст Заходняй канферэнцыі) Кубку Стэнлі.

Ім стаў «Чыкага Блэк Хоўкс», які ў шостым матчы серыі адолеў «Ванкувер Кэнакс» з лікам 7:5. Лік у серыі 4:2.

Іншыя серыі:

«Дэтройт»«Анахайм» — 3:2, шосты матч заўтра раніцай;

«Бостан»«Караліна» — 2:3, шосты матч — заўтра раніцай;

«Вашынгтон»«Пітсбург» — 3:3, апошні матч — у чацвер раніцай. Сёння «сталічнікі» зраўнялі лік, даціснуўшы «пінгвінаў» у овертайме.

Гэта самы цікавы чвэрцьфінал серыі: спачатку «Вашынгтон» выйграў два матчы, потым «Пітсбург» выйграў, дзякуючы ў асноўным Малкіну, свае тры матчы запар, цяпер зноў перамога за камандай Авечкіна, Сёміна і Варламава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0