За студзень—красавік 2009 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі знізіўся на 3,6% у дачыненні да аналагічнага леташняга перыяду,
паведаміў на прэс‑канферэнцыі 12 траўняначальнік галоўнага ўпраўлення прамысловасці, транспарту і сувязі Міністэрства эканомікі Уладзімір Дзернавы.

Разам з тым, на яго думку, намецілася тэндэнцыя, якая абнадзейвае: ВУП за чатыры месяцы «склаўся прыкладна на ўзроўні вынікаў першага квартала» і ўзрос прыкладна на 1%. Павялічваюцца тэмпы прамысловай вытворчасці. За першы квартал яны склалі 95,5% да аналагічнага леташняга перыяду, за чатыры месяцы — 96,4%. «Гэта даволі добры вынік на фоне спаду прамысловай вытворчасці ў суседніх краінах», — лічыць У.Дзернавы.

Такія вынікі «дасягнуты ў сувязі з тым, што ў краіне пачалі працаваць антыкрызісныя меры, якія былі прынятыя ўрадам у канцы мінулага і пачатку гэтага года».

У.Дзернавы лічыць, што для далейшай стабілізацыі і росту вытворчасці ў прамысловасці неабходна развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў, прыцягненне прамых замежных інвестыцый і стварэнне новых вытворчасцяў, «разумнае» імпартазамяшчэнне, пошук новых рынкаў збыту.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0