Сёння пасля двухтыднёвай інспекцыі Беларусь пакінула місія МВФ.

У прэс‑рэлізе з гэтай нагоды кіраўнік місіі Крыс Джарвіс выказаў спадзеў на працяг дыскусіі з беларускімі ўладамі. Кіраўнік місіі прызнаў, што ўплыў глабальнага крызісу на Беларусь узмацніўся з часу прыняцця праграмы крэдытнай дапамогі МВФ Беларусі ў студзені 2009 г.

Вынік працы місіі вырашыць лёс наступнага траншу крэдыту МВФ памерам каля 400 млн даляраў. Чакаецца, што рашэнне на гэты конт будзе ўхваленае ў чэрвені.

***

Місія МВФ па маніторынгу рэалізацыі беларускім урадам антыкрызіснай эканамічнай праграмы працавала ў Менску з 29 красавіка па 13 траўня.

Ад вынікаў працы місіі залежыць лёс наступнага траншу крэдыту МВФ агульным памерам 2,46 млрд даляраў. Першы транш сумай 788 млн даляраў паступіў у Беларусь 14 студзеня.

Праграма эканамічных рэформ, пад якія выдзелены крэдыт МВФ, разьлічаная да красавіка 2010 году.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0