Паводле інфармацыі «Беларускага партызана», кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей бліжэйшым часам стане бацькам. Яго жонка, папулярная вядучая Вера Палякова, павінна вось‑вось нарадзіць.

І для Паляковай, і для Макея гэта ўжо не першы шлюб. У Веры Паляковай ёсць дзесяцігадовы сын Дзмітрый. А ў Макея ад першага шлюбу ёсць таксама сын Віталь. Ён працуе першым сакратаром пасольствва Беларусі ў Аўстрыі.

Вера Палякова нарадзілася ў 1978 годзе, то бок на 20 гадоў маладзейшая за Макея. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Грала ў многіх тэатрах, у тым ліку імя Янкі Купалы. Шлюбам з Уладзімірам Макеем пабралася ў 2007 годзе. Вядзе ток‑шоў на Першым канале «Жыццё як жыццё». У 2007 годзе выпусціла альбом песень «Актрыса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0