Крысціна Гамулка. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922) / К.Гамулка; пераклад з польскай мовы. — Вільня: 2006. Наклад 800 ас.

Часопіс «Палітычная сфэра» выдаў па-беларуску кніжку польскай даследчыцы Крысціны Гамулкі «Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў 1918—1922». На 256 старонках аўтар разглядае польскія праекты палітычнага ўпарадкавання беларускіх земляў ды спробы іх рэалізацыі ў супрацьстаянні з іншымі бакамі. Асабліва цікава, што

кніжка не замыкаецца на вузкіх пытаннях, а паказвае вагу Беларусі і беларускага руху ў міжнароднай палітыцы таго часу.

Вырашальныя 1918—1922 гады перабудавалі ўсю Еўропу ад Хельсінкаў да Стамбулу. Беларусы хоць і не дамагліся нацыянальнага адзінства і незалежнасці, але і не былі пасіўнымі ў гэтай перабудове, змагаючыся за сваю краіну на ўсіх баках у той татальнай калатнечы. Польшча, як адзін з асноўных гульцоў, вяла зацятую барацьбу з савецкай Масквой і Літвой за беларускія абшары ня толькі на франтах, але і будуючы свае палітычныя праекты для Беларусі ды спрабуючы выкарыстаць беларускі рух.

Захапляльную версію гісторыі вялікай «бітвы за Беларусь» распавядае гэтая першая публікацыя з серыі «Гісторыя палітычных ідэяў», запачаткаванай часопісам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?