Фота Ўладзя Грыдзіна

Апошнім часам у сталічныя асяродкі запушчаны чуткі, што лідэру Руху за Свабоду Аляксандру Мілінкевічу прапанавалі пасаду віцэ‑прэм’ера па сацыяльных пытаннях і культуры ва ўрадзе Сідорскага.

Мы звярнуліся асабіста да палітыка, каб ён пракаментаваў гэтыя выказванні.

«Так, да мяне таксама падобныя чуткі даходзяць праз інтэрнэт, нехта расказвае. Магу пэўна сказаць, што ніякіх прапановаў мне не было. А нават калі б і былі, то я б адмовіўся.

Ва ўладу я пайду толькі пасля таго, як у краіне будуць праведзеныя вольныя выбары»
, — кажа А.Мілінкевіч.

На пытанне, каму выгадна распусканне падобных чутак, былы кандыдат на пасаду прэзідэнта адказаў:

«Дабразычліўцамі такіх людзей я дакладна назваць не магу. Камусьці вось цікава такое гаварыць, дыскрэдытаваць нас так. Магчыма, усё гэта робіцца для таго, каб разбіць апазіцыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?