На вуліцы Сурганава ў Менску на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Акадэмічная паралізаваны рух тралейбусаў.

Прычынай спынення машын стала падзенне на правады старой сухой таполі на няцотным баку вуліцы, недалёка ад уваходу ў Батанічны сад. Адбылося гэта прыкладна ў 8.45.

Па выпадковасці парыву правадоў атрымалася пазбегнуць. Падзенне таполі, што стаяла ў баку ад дарогі, адбылося спачатку на прыдарожны каштан, які замартызаваў удар.

***

Для аднаўлення руху тралейбусаў камунальшчыкам спатрэбілася адна гадзіна

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0