працягвае набор студэнтаў на бакалаўрскую праграму «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту.

Навучанне ў ЕГУ гэта:

авалоданне дзвюма еўрапейскімі мовамі,
— фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук,
грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, археалогіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі, гісторыі мастацтва,
магчымасць вучыцца ў «Крывіцкай Мэцы» — у Вільні,
атрыманне дыплома літоўскага дзяржаўнага ўзору, які прызнаецца ў Еўропе.

Бакалаўрская праграма «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту (Вільня) была распрацавана з улікам патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да выпускнікоў гістарычных факультэтаў універсітэтаў Еўропы.

Яна дае грунтоўныя веды па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў галіне сацыяльнай, культурнай і гістарычнай антрапалогіі і іншых гуманітарных дысцыплін.

У праграме заняты вядомыя беларускія гісторыкі, якія паспяхова спалучаюць выкладанне і навуковую дзейнасць. Гэта стварае рэдкую магчымасць вывучаць гісторыю ў даследчыкаў, якія яе пішуць. Акрамя таго, студэнты знаёмяцца з такім варыянтам гісторыі, дзе ў цэнтры ўвагі знаходзіцца ЧАЛАВЕК з яго поспехамі і расчараваннямі, радасцямі і нягодамі. Выкладанне вядзецца пераважна па‑беларуску, на старэйшых курсах таксама і па‑ангельску, па‑французску ці па‑неямецку. Апроч гэтага прапануецца асобны курс літоўскай мовы і культуры.

Сярод выкладчыкаў такія вядомыя асобы як Захар Шыбека, Генадзь Сагановіч, Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў, Сяргей Харэўскі і іншыя.

Выпускнікі праграмы змогуць працаваць навуковымі супрацоўнікамі музеяў, экскурсаводамі, выкладчыкамі гістарычных дысцыплін, выступаць у якасці экспертаў па праблемах гістарычнай спадчыны, праводзіць самастойныя даследаванні ў вобласці гістарычнай навукі або працягнуць навучанне ў магістратуры.

Праграма прапануецца як у дзённым, так і ў завочным фармаце.

Навучанне і пражыванне ў інтэрнаце — платнае. Падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна знайсці на сайце ЕГУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0