Ад заўтра, 15 траўня, і ажно да 2 жніўня трамваем да чыгуначага вакзала ўжо не даедзеш.
Прычынаю — рамонт моста цераз Свіслач на Першамайскай вуліцы. З трох маршрутаў, што хадзілі па ім, два скасуюць — №4 і №7.
Не будзе як даехаць да Кастрычніцкай вуліцы й трамваю маршруту №2 — яго таксама зачыняць.
Застанецца працаваць «адзінка», але ў скарочаным ды змененым выглядзе: ад вуліцы Змітрака Бядулі замест Першамайскай яна пойдзе па Чапаева, Платонава, Даўгабродскай да прыпынку «Вуліца Батанічная». Там развернецца ў дэпо й пакіруе назад.
Тым часам замест знятых трамваяў ад Бядулі да ДС «Дружнай» пусцяць часовы аўтобус №146.
Давядзецца аб’язджаць мост на Першамайскай і 57-му маршруту аўтобуса: з Пуліхава ён будзе паварочваць не налева, а направа на Першамайскую, і рабіць круг да Янкі Купалы па Захарава ды праспекце Незалежнасці.
Папярэдні раз рух праз мост на Першамайскай на доўгі час зачынялі ў сярэдзіне 90-х гадоў.
Прыгадайма, што ад пачатку траўня да 2 ліпеня ідзе рамонт трамвайных каляін на Лагойскім тракце і трамваі №1 і №5 ходзяць толькі да кальца на Валгаградскай. А маршруты №6 і №11 не працуюць зусім. Ад Карбышава да Валгаградскай з разваротам на Чайкоўскага ахвотных падвозіць часовы аўтобус №141В.
Такім чынам, у Мінску застанецца менш як палова трамвайных маршрутаў:
• №1 — Валгаградская — Батанічная (зменены і скарочаны);
• №3 — Возера — Серабранка;
• №5 — Возера — Валгаградская (скарочаны);
• №8 — Валгаградская — Серабранка
• №10 — Возера — пл. Перамогі (на лета звычайна зачыняецца).