Новы фільм дакументальнага праекта Алега Лукашэвіча «Эпоха» выйдзе ў эфіры Першага тэлеканала з 19 па 21 траўня.

Ён прысвечаны ўраджэнцу Магілёва, навукоўцу, мысляру, першаму прэзідэнту сената Гавайскіх выспаў Мікалаю Судзілоўскаму (Руселю). Над фільмам пра Судзілоўскага аўтары працавалі больш за два гады і нават здымалі на Гаваях, - паведамляюць Мінск-навіны.

Раней на БТ дэманстраваліся фільмы Алега Лукашэвіча пра Еўфрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Тадэвуша Касцюшку, Адама Міцкевіча, Ігната Дамейку, Марка Шагала.

19‑21 траўня (аўторак — чацвер), БТ, 22:45.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0