Славуты хакеіст, уладальнік вялікай колькасці рэкордаў у Нацыянальнай хакейнай лізе канадзец Уэйн Грэцкі разам са сваёй сям’ёй можа наведаць гістарычную радзіму — Беларусь.

Пра гэта сёння на прэс‑канферэнцыі ў Менску паведаміў старшыня Федэрацыі хакею Уладзімір Навумаў.

«Мы хочам запрасіць Грэцкі, які паходзіць з Гарадзеншчыны. З боку Грэцкі і яго сям’і ёсць зацікаўленасць, таму не выключана, што ён хутка прыедзе ў Беларусь», ‑‑ сказаў Навумаў.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0