Трэці замежны алюмініевы завод Алега Дзерыпаскі аказаўся пад пагрозай нацыяналізацыі: услед за Гвінеяй і Нігерыяй урад Чарнагорыі абвесціў пра намер вярнуць сабе кантроль над алюмініевым заводам Kombinat Aluminijuma Podgorica (KAP), які належыць кампаніі En+ холдынгу «Базэл», паведамляюць СМІ.

Расійскі мільярдэр Дзерыпаска не разлічыў свае рэсурсы і ўлез у надмерныя запазычанні. Калі сусветны крызіс панізіў попыт на алюміній, ён застаўся без сродкаў на сплату крэдытаў.

У Чарнагорыі цярпенне ўраду скончылася, калі Дзерыпаска спыніў выплату заробкаў працаўнікам. Даўгі па зарплаце дасягнулі 5 млн еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?