Сёння раніцай сталі вядомыя два апошнія паўфіналісты Кубку Стэнлі.

Гэта «Дэтройт Рэд Уінгз», што ў апошнім сёмым матчы серыі перайграў «Анахайм Дакс» — 4:3 (лік у серыі таксама 4:3).

«Караліна Харыкейнз» здолела выбіць «Бостан Бруінз». Лік у серыі 4:3 (сёння «ураганы» выйгралі ў овертайме 3:2).

Учора «Пітсбург Пінгвінз» выйграў серыю ў «Вашынгтон Кэпіталз» — 4:3.

Самым першым у паўфінал пуцёўку заваяваў «Чыкага Блэк Хоўкс», што выйграў серыю ў «Ванкувера» 4:2.

***

Такім чынам у фінале Заходняй канферэнцыі згуляюць «Дэтройт» і «Чыкага» (першы матч 17 траўня), у фінале Ўсходняй — «Пітсбург» і «Караліна» (першы матч 18 траўня). Серыі таксама да чатырох перамог.

***

«Дэтройт» браў Кубак Стэнлі летась (а таксама ў 1936, 1937, 1943, 1950, 1952, 1954, 1955, 1997, 1998, 2002 г., «Караліна» першы і апошні раз у 2006 г., «Чыкага» ў 1934, 1938, 1961 г. «Пітсбург» у 1991 і 1992 гг. з Марыё Лемьё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0